План мерапрыемстваў по папулярызацыі беларускай мовы
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Загадчык ДУА”ДЦРД
агр. Васілішкі”
І.І.Барысевіч
01 верасня 2021
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi аграгарадка Васiлiшкi»
№ п/п |
Мерапрыемствы |
Тэрмін выканання |
Адказныя выканаўцы |
1. |
Аналізаваць запатрабаваннi бацькоў на адкрыццё групы з беларускай мовай навучання. |
Штогод Май |
Загадчык Барысевiч I.I. Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. |
2. |
Забяспечыць прапарцыянальнае выкарыстанне беларускай і рускай моў у афармленні візуальнай інфармацыі (інфармацыйныя надпісы, шыльды, назвы стэндаў і інш.). |
Пастаянна |
Загадчык Барысевiч I.I. |
3. |
Забяспечваць выкарыстанне беларускай і рускай моў пры правядзенні педагагічных саветаў ва ўстанове адукацыі, у рабоце з бацькамі i выхаванцамi. |
Пастаянна |
Загадчык Барысевiч I.I. Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. |
4. |
Ажыццяўляць метадычную дапамогу педагогам па вывучэнню новых правіл па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. |
Пастаянна |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. |
5. |
Забяспечыць праходжанне курсавой падрыхтоўкі педагогаў, якія будуць працаваць у групах на беларускай мове. |
Пастаянна |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. |
6. |
Практыкаваць правядзенне дзён беларускай мовы, заняткаў па развіццю беларускамоўных узаемаадносін. |
Штотыднёва |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. Педагогі |
7. |
Першы занятак кожнага навучальнага года у старэйшай узроставай группе прысвячаць беларускай тэматыцы і праводзіць на беларускай мове. |
Пастаянна |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. Педагогі старэйшых груп |
8. |
Забяспечыць далучэнне выхаванцаў да традыцыйнага нацыянальнага мастацтва – ручнога ткацтва на прыкладзе тэхналогii габеленапляцення. |
Пастаянна Кастрычнік-Май |
Загадчык Барысевiч I.I. |
9. |
Пашыраць магчымасці далучэння старэйшых дашкольнікаў да духоўных каштоўнасцей беларусаў праз наведванне этнаграфічных, краязнаўчых музеяў. |
Пастаянна |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. Педагогі |
10. |
Актывізаваць рэкламна-інфармацыйную работу па прапагандзе беларускай літаратуры i мовы праз арганізацыю кніжных выстаў, прэзентацыю дзiцячых твораў і малюнкаў, работу сайта ўстановы дашкольнай адукацыі. |
Пастаянна |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. Педагогі |
11. |
Папаўнять куточак беларускай народнай творчасці ў дашкольнай установе неабходнымі экспанатамі. |
Пастаянна |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. |
12. |
Актывізаваць правядзенне сумесна з бацькамі беларускіх святаў. |
Пастаянна |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. |
13. |
Працягваць прапагандысцкую работу сярод бацькоў, педагагічных работнікаў на падпіску беларускамоўных перыядычных выданняў, дзіцячых часопісаў. |
Пастаянна |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. |
14. |
Праводзіць ў дашкольнай ўстанове мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай пісьменнасці. |
Штогод |
Намеснiк загадчыка по аснойнай дзейнасцi Жолiк А.Э. |
Вывучаем родную мову у дашкольнай установе.
Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне роднай мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа. Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнага выхавання.
Размаўляем на роднай мове разам!
<o:p></o:p>